Беларуская літаратура icon

Беларуская літаратура

Реклама:



Скачать 320.27 Kb.
НазваниеБеларуская літаратура
Дата17.07.2013
Размер320.27 Kb.
ТипДокументы
источник
1. /20090702ktpbel511/КТП Беларуская л_таратура 10 кл.doc
2. /20090702ktpbel511/КТП Беларуская л_таратура 5кл.doc
3. /20090702ktpbel511/КТП Беларуская л_таратура 6 кл.doc
4. /20090702ktpbel511/КТП Беларуская л_таратура 7 кл .doc
5. /20090702ktpbel511/КТП Беларуская л_таратура 8 кл.doc
6. /20090702ktpbel511/КТП Беларуская л_таратура 9 кл.doc
7. /20090702ktpbel511/КТП Беларуская л_таратура11 кл.doc
8. /20090702ktpbel511/КТП Беларуская мова 10 кл.doc
9. /20090702ktpbel511/КТП Беларуская мова 11' кл..doc
10. /20090702ktpbel511/КТП Беларуская мова 5 кл.doc
11. /20090702ktpbel511/КТП Беларуская мова 6 кл.doc
12. /20090702ktpbel511/КТП Беларуская мова 7 кл.doc
13. /20090702ktpbel511/КТП Беларуская мова 8 кл.doc
14. /20090702ktpbel511/КТП Беларуская мова 9 кл.doc
15. /20090702ktpbel511/Прадмова 5-7 кл.doc
16. /20090702ktpbel511/Прадмова 8-9 кл.doc
Пад рэд. З. П. Мельнікавай, Г. М. Ішчанка
Беларуская літаратура
Урока і дата правядзення Тэма ўрока, асноўныя пытанні, колькасць гадзін
Прыкладнае каляндарна-тэматычнае планаванне вучэбнага матэрыялу па беларускай літаратуры ў 7 класе
Беларуская літаратура 8 клас (53 гадзіны на год, 1/2 гадзіны на тыдзень)
Нумар урока і дата правядзення
Беларуская літаратура 11’ клас
Каляндарна-тэматычнае планаванне ўрокаў беларускай мовы ў X класе агульнаадукацыйных устаноў з беларускай І рускай мовамі навучання Складальнік: Зелянко В. У
Каляндарна-тэматычнае планаванне ўрокаў беларускай мовы ў xi' класе агульнаадукацыйных устаноў з беларускай І рускай мовамі навучання Складальнік: Зелянко В. У
Каляндарна-тэматычнае планаванне
105 гадзін на год; 3 гадзіны на тыдзень, з іх 14 гадзін на пісьмовыя работы
70 гадзін на год; 2 гадзіны на тыдзень, з іх 14 гадзін на пісьмовыя работы
Беларуская мова 8 клас 70 гадзін на год, 2 гадзіны на тыдзень; з іх 14 гадзін — на пісьмовыя работы
Нумар урока і дата правядзення Тэма раздзела, урока
Прыкладнае каляндарна-тэматычнае планаванне падрыхтавалі
Прыкладнае каляндарна-тэматычнае планаванне падрыхтавалі

Беларуская літаратура

5 клас

(колькасць гадзін на год — 70, на тыдзень — 2)

Размеркаванне вучэбнага матэрыялу праводзіцца ў адпаведнасці са зместам і структурай падручніка:

Цітова, Л. К. Беларуская літаратура : вучэб. дапаможнік для 5 класа агульнаадукац. устаноў з беларус. і рус. мовамі навучання. У 2 ч. – Мінск : НІА, 2009.


урока і дата правядзення

Тэма ўрока, асноўныя пытанні, колькасць гадзін

Мэты і задачы ўрока

Матэрыял

падручніка і дамашняе заданне

1

Уводзіны. Літаратура і жыццё. Тэматычная, змястоўная разнастайнасць фальклорных і літаратурных твораў. Пазнавальнае і выхаваўчае значэнне мастацкай літаратуры

(1 гадзіна)

Узнавіць і паглыбіць набытыя вучнямі ў пачатковай школе эмпірычныя веды пра літаратуру як мастацтва слова, пра яе тэматычную і жанравую разнастайнасць, пазнавальнае і выхаваўчае значэнне.

Прыгадаць вядомыя народныя выслоўі і выказванні дзеячаў беларускай культуры пра ролю асветы і кнігі ў жыцці чалавека.

Пазнаёміць пяцікласнікаў з падручнікам па беларускай літаратуры (зместам, будовай, афармленнем, прызначэннем)

Артыкул «Падарожжа па краіне літаратуры»

Д/з. Паразважаць над сэнсам прыказак: «Вучэнне — свет», «Век жыві, век вучыся», «У каго веды, у таго і сіла», «Што ведаеш, насіць лёгка», «Ад навукі спрытнеюць рукі», «На працягу ўсяго века кніга вучыць чалавека», «За аднаго вучонага дзесяць невукаў даюць», «Навука вочы адкрывае». Падрыхтаваць вуснае выказванне па адной з абраных прыказак

І. РОДНАЕ СЛОВА

(Раздзел падручніка

Мой чароўны беларускі край…”)

(4 гадзіны)

2

Пятрусь Броўка. «Калі ласка»

(1 гадзіна)

Выявіць шматграннасць чалавечых пачуццяў і думак, выказаных у вершы: захапленне аўтара меладычнасцю, пяшчотай, трапнасцю і выразнасцю роднай мовы; гонар за высокія маральныя якасці беларускага нацыянальнага характару — гасціннасць, добразычлівасць, шчодрасць, спагадлівасць і інш.).

Вучыць пяцікласнікаў выразна чытаць лірычныя творы (разумець пафас, вобразны лад і інтанацыйнае багацце верша, вызначаць змястоўную ролю паўз, адчуваць мелодыку, адметнасці рытму і інш.)

Верш П. Броўкі «Калі ласка» і метадычны апарат да яго

Д/з. Падрыхтавацца выразна прачытаць твор і адказваць на пытанні, змешчаныя ў падручніку1

3

Вершы Петруся Броўкі «Калі ласка» і Яўгеніі Янішчыц «Мова»: параўнальны аналіз

(1 гадзіна)

Фарміраваць уменні аналізаваць паэтычны тэкст, супастаўляць тэматычна блізкія вершы (па змесце, гучанні, настроі, аўтарскіх пачуццях, вобразах, будове, інтанацыі і інш.), выказваць уласныя адносіны да твораў, абгрунтоўваць сваю ацэнку

Вершы П. Броўкі «Калі ласка» і Я. Янішчыц «Мова» і метадычны апарат да іх

Д/з. Падрыхтаваць выразнае чытанне верша Я. Янішчыц «Мова» і вуснае выказванне на тэму “Чым, на думку паэтаў, з’яўляецца мова для народа?”

4

Уладзімір Караткевіч. «Бацькаўшчына»

(1 гадзіна)

Развіваць вобразнае ўяўленне вучняў пры ўспрыманні мастацкага апісання прыроды ў літаратурным творы, выхоўваць уважлівае стаўленне да аўтарскага слова. Удасканальваць уменні школьнікаў узнаўляць карціны і вобразы, створаныя паэтам, вызначаць настрой і танальнасць верша, выяўляць аўтарскія пачуцці і перажыванні, перададзеныя праз адметную форму, вобразы, мастацкія тропы, мелодыку верша. Вучыць пяцікласнікаў успрымаць пейзаж, створаны мастаком, параўноўваць настраёвасць і вобразны лад літаратурнага тэксту і твора жывапісу

Верш У. Караткевіча «Бацькаўшчына» і метадычны апарат да яго. Рэпрадукцыі карцін Вітольда Бялыніцкага-Бірулі «Зацвіла калужніца» і Эдуарда Рымаровіча «Свежая раніца». Д/з. Уважліва разгледзець рэпрадукцыі жывапісных палотнаў (звярнуць увагу на сюжэты карцін, будову, багацце колераў, аўтарскі настрой), выказаць свае ўражанні. Падрыхтавацца выразна чытаць верш У. Караткевіча «Бацькаўшчына», адказаць на пытанні падручніка

5

Анатоль Грачанікаў. «Дрымотна ціснуцца кусты…»

(1 гадзіна)

Дапамагчы вучням зразумець аўтарскія думкі і пачуцці, выказаныя ў вершы, іх суаднесенасць з апісаннем карцін прыроды, спасцігнуць дасканаласць і арыгінальнасць мастацкіх вобразаў, багацце сродкаў мастацкага выяўлення. Фарміраваць у пяцікласнікаў эмпірычнае ўяўленне пра мастацкі вобраз (на канкрэтных прыкладах, без знаёмства з дэфініцыяй паняцця)

Верш А. Грачанікава «Дрымотна ціснуцца кусты…» і метадычны апарат да яго.

Д/з. Падрыхтаваць выразнае чытанне верша «Дрымотна ціснуцца кусты…» А. Грачанікава, адказаць на пытанні да твора і да раздзела падручніка «Мой чароўны беларускі край…»


6

Урок развіцця маўлення

Вуснае выказванне з элементамі апісання і разважання на адну з тэм: «Мой родны кут, як ты мне мілы!», «Мой чароўны беларускі край…», «Наша мова — цудоўная, спеўная…»

(1 гадзіна)


Абагульніць і сістэматызаваць веды і ўменні, набытыя пяцікласнікамі пры вывучэнні раздзела падручніка «Мой чароўны беларускі край…». Пазнаёміць вучняў з методыкай падрыхтоўкі вуснага сачынення з элементамі апісання і разважання. Вучыць аналізаваць пейзажныя творы жывапісу, параўноўваць іх з мастацкімі апісаннямі прыроды ў літаратурным творы

Творы, змешчаныя ў раздзеле падручніка «Мой чароўны беларускі край…». Рэпрадукцыі карцін Вітольда Бялыніцкага-Бірулі «Зацвіла калужніца» і Эдуарда Рымаровіча «Свежая раніца»

Д/з. Падрыхтаваць да выставы ў класе ўласныя малюнкі з беларускімі краявідамі, фотаздымкі з альбомаў, рэпрадукцыі карцін мастакоў-пейзажыстаў

ІІ. ВУСНАЯ НАРОДНАЯ ТВОРЧАСЦЬ

(Раздзел падручніка

За смугою стагоддзяў”)

(11 гадзін)

7

Беларускія народныя казкі, іх віды і жанравыя адметнасці

(1 гадзіна)

Узнавіць, паглыбіць і сістэматызаваць веды вучняў пра вусную народную творчасць і фальклорныя казкі. Пазнаёміць з відамі народных казак (чарадзейнымі, бытавымі, казкамі пра жывёл) і іх жанравымі адметнасцямі. Навучыць вызначаць тэматычную дамінанту казкі, разумець асноўны канфлікт, заўважаць адметнасці будовы, своеасаблівую лексіку (багацце трапных выслоўяў, паўторы і інш.). Звярнуць увагу дзяцей на адсутнасць у народных казках мастацкіх апісанняў, псіхалагічных характарыстык герояў, на зададзенасць і статычнасць іх характараў. Садзейнічаць спасціжэнню вучнямі выхаваўчай ідэі фальклорных казак

Артыкулы «Вусная народная творчасць» і «Народныя казкі»

Д/з. Перачытаць згаданыя артыкулы, прыгадаць любімыя казкі, пераказаць адну з іх на выбар, вызначыць яе прыналежнасць да пэўнага віду

8

Чарадзейная казка «Залаты птах»

(1 гадзіна)

Прааналізаваць паводзіны казачных персанажаў паводле выяўлення маральных каштоўнасцей (працавітасці, смеласці, настойлівасці ў дасягненні мэты і пераадоленні жыццёвых нягод і выпрабаванняў, дабрыні і спагадлівасці, адданасці і вернасці ў сяброўстве і інш.). Развіваць уменні вучняў перадаваць напружанасць дзеяння пры чытанні, узнаўляць паслядоўнасць падзей пры вусным пераказе, выдзяляць эпізоды, важныя для характарыстыкі казачных герояў, разумець сутнасць канфлікту, аналізаваць адметнасці будовы казкі і выяўляць элементы чарадзейнага ў ёй

Тэкст казкі «Залаты птах» і метадычны апарат да яе

Д/з. Скласці план казкі «Залаты птах», адказаць на пытанні да твора. Намаляваць ілюстрацыю да аднаго з эпізодаў казкі (на выбар) і падрыхтаваць яго падрабязны пераказ

9

Бытавая казка

«Разумная дачка»

(1 гадзіна)

Удасканальваць уменні вучняў характарызаваць казачных персанажаў; выпрацоўваць навыкі выразнага чытання казак, пабудаваных на дыялогах (звяртаючы ўвагу на індывідуалізацыю мовы герояў, стоены гумар і сродкі яго выяўлення ў казцы); вучыць інсцэніраваць казку, аналізуючы характары герояў, іх знешні выгляд, паводзіны, манеру гаварыць і трымаць сябе, а таксама інтанацыю, жэсты, міміку вучняў-выканаўцаў

Тэкст казкі «Разумная дачка» і метадычны апарат да яе

Д/з. Выразнае чытанне казкі «Разумная дачка» (асаблівую ўвагу звярнуць на дыялогі, каб умець чытаць казку па асобах), паразважаць над стварэннем сцэнарыя аднаго з эпізодаў казкі для інсцэніроўкі яго ў класе

10

Казкі пра жывёл «Музыкі» і «Воўк і сабака»

(1 гадзіна)

Абагульніць веды вучняў пра народныя казкі, іх віды і жанравыя адметнасці (будову, сюжэт, канфлікт, характары, спецыфічную лексіку); паглыбіць уяўленне пра мастацкую гіпербалу як сродак характарыстыкі казачных персанажаў

Тэксты беларускай народнай казкі «Музыкі» і рускай народнай казкі «Воўк і сабака» і пытанні і заданні да іх

Д/з. Пераказ казкі «Музыкі», выразнае чытанне казкі «Воўк і сабака»

11

Урок пазакласнага чытання

(1 гадзіна)







12

Фальклорныя легенды.


«Нарач»

(1 гадзіна)

Даць агульнае ўяўленне пра легенду як фальклорны жанр (у пераважнай большасці твораў наяўнасць элементаў фантастыкі: неверагодныя здарэнні, незвычайныя героі, дзівосныя прыгоды і г.д.).

Звярнуць увагу пяцікласнікаў на выяўленне душэўнай чысціні і прыгажосці, вернасці ў каханні Найрыты і Васіля, іх маральную перавагу над панам; прааналізаваць лексіку, адметнасць (лаканізм) сродкаў у абмалёўцы знешнасці і характараў герояў.

Фарміраваць уменне вучняў расказваць легенды, карыстаючыся адпаведнай лексікай, захоўваючы эмацыянальнае гучанне, напеўнасць і нетаропкасць (павольнасць) аповеду

Артыкул падручніка пра легенды. Тэкст легенды «Нарач», метадычны апарат да яе

Д/з. Скласці план легенды «Нарач» і падрыхтаваць яе пераказ

13

«Пестунь»

(1 гадзіна)

Засяродзіць увагу вучняў на мастацкай выразнасці легенды, багацці бытавых і сацыяльных рэалій, спосабах абмалёўкі вобразаў, даступнасці зместу і лаканізме формы. Дапамагчы вучням спасцігнуць характары персанажаў і павучальны змест твора

Тэкст легенды «Пестунь» і метадычны апарат да яе

Д/з. Падрыхтавацца да падрабязнага пераказу твора, адказаць на пытанні падручніка, намаляваць ілюстрацыю да аднаго з эпізодаў легенды

14

Загадкі

(2 гадзіны)

Аднавіць, сістэматызаваць і паглыбіць веды вучняў, набытыя ў пачатковай школе, пра загадкі. Расказаць пра ўзнікненне загадак, іх першапачатковае прызначэнне; паказаць мастацкія адметнасці і ўласцівасці загадак (дасціпнасць, мудрасць, іншасказальнасць, лаканізм, дасканаласць формы, гумар), прынцыпы стварэння

Тэарэтычны артыкул «Загадкі», тэксты загадак

Д/з. Перачытаць артыкул «Загадкі», адабраць і запомніць (з ліку прапанаваных у падручніку) некалькі старажытных і сучасных загадак. Паспрабаваць скласці 1--2 уласныя загадкі

15




Удасканальваць уменні вучняў асэнсоўваць, выразна чытаць (загадваць) загадкі і адгадваць іх, звяртаючы ўвагу на арыгінальнасць формы, адметную будову, вобразны лад. Навучыць пяцікласнікаў ствараць уласныя загадкі

Тэксты загадак і метадычны апарат да іх

Д/з. Адшукаць (у зборніках загадак Е. Лось, Н. Гілевіча, Р. Барадуліна, В. Віткі, У. Паўлава ці іншых беларускіх пісьменнікаў) і запомніць некалькі літаратурных загадак

16

Прыказкі

(2 гадзіны)

Аднавіць і паглыбіць папярэдне набытыя вучнямі веды пра народныя прыказкі, даць уяўленне пра іх паходжанне і жанравыя асаблівасці (сцісласць, выразнасць, трапнасць, афарыстычнасць, пераносны сэнс, павучальны змест, мастацкую дасканаласць, тэматычную разнастайнасць)

Тэарэтычны артыкул «Прыказкі», тэксты прыказак

Д/з. Перачытаць артыкул «Прыказкі», тэксты саміх прыказак. Адабраць на свой густ адну з іх, больш цікавую і арыгінальную, і падрыхтаваць паводле яе вусную замалёўку

17




Навучыць выразна чытаць і асэнсоўваць прыказкі, разумець іх падтэкст, вызначаць тэматычную дамінанту, рыхтаваць вусныя выказванні з выкарыстаннем прыказак, ствараць уласныя замалёўкі паводле прапанаванай прыказкі

Тэксты прыказак

Д/з. Перачытаць прыказкі, згрупаваць іх па прапанаваных у падручніку тэмах, завучыць некалькі выслоўяў на памяць, каб пры нагодзе актыўна карыстацца імі

18

Прыкметы і павер’і

(1 гадзіна)

Абагульніць і паглыбіць веды вучняў пра народныя прыкметы і павер’і, іх узнікненне, прызначэнне, функцыі (дарадчую, перасцерагальную, забаронную). Дапамагчы пяцікласнікам спасцігнуць афарыстычнасць і трапнасць народных прыкмет і павер’яў, іх скіраванасць на паляпшэнне дабрабыту працоўнага чалавека; паказаць блізкасць прыкмет і павер’яў да загадак і прыказак

Тэарэтычны артыкул «Прыкметы і павер’і», тэкставы матэрыял і метадычны апарат да яго

Д/з. Засвоіць змест артыкула «Прыкметы і павер’і», перачытаць тэксты прыкмет і павер’яў, запомніць некалькі выслоўяў, якія прадказваюць пэўнае надвор’е. Адказаць на пытанні падручніка. Рыхтавацца да ўроку-конкурсу

19

Урок развіцця маўлення


Абагульняльны ўрок-конкурс па раздзеле падручніка «За смугою стагоддзяў»

(1 гадзіна)


Замацаваць і прывесці ў сістэму набытыя вучнямі падчас вывучэння раздзела пра фальклор веды і ўменні, прыўнесці ў навучальны працэс элементы займальнасці, творчасці, спаборніцтва (расказаць уласную казку на аснове фальклорных сюжэтаў і вобразаў, пераказаць народную казку ці легенду, загадаць некалькі загадак, скласці вусную замалёўку па абранай прыказцы, падрыхтаваць інсцэніроўку асобнага эпізода казкі і інш.). Наладзіць у класе выставу ілюстраваных кніг казак, легенд, загадак, а таксама вучнёўскіх ілюстрацый да фальклорных твораў

Д/з. Адказаць на пытанні і выканаць заданні, змешчаныя ў падручніку да ўсяго раздзела

ІІІ. ЛІТАРАТУРНЫЯ КАЗКІ І ЛЕГЕНДЫ

(Раздзел падручніка

Казка — у жыцці падказка”)

(10 гадзін)

20

Максім Танк.

«Ля вогнішч начлежных»

(урывак з паэмы «Нарач»)

(1 гадзіна)

Дапамагчы вучням асэнсаваць змест паэтычнай апрацоўкі Максімам Танкам народнай легенды пра ўзнікненне возера Нарач, спасцігнуць яе вобразны лад, будову, багацце моўных выяўленчых сродкаў, блізкіх да фальклорных. Паглыбіць веды вучняў пра жанравыя адметнасці легенды

Артыкул «Літаратурныя казкі і легенды. Тэкст урыўка з паэмы М. Танка «Нарач»), метадычны апарат да твора

Д/з. Выразна чытаць тэкст, адказваць на пытанні падручніка. Намаляваць ілюстрацыю да аднаго з эпізодаў твора (на выбар вучняў)

21

Легенды «Нарач» і «Ля вогнішч начлежных»

(урывак з паэмы М.Танка «Нарач»). Параўнальны аналіз фальклорнага і літаратурнага твораў

(1 гадзіна)

Параўнаць сюжэты народнай і літаратурнай легенды, характары галоўных герояў і спосабы іх паказу (разгорнутыя апісанні прыроды, абмалёўка псіхалагічнага стану герояў і матывіроўка іх паводзін, адносіны аўтара-апавядальніка і інш.). Прааналізаваць шляхі выяўлення аўтарскай пазіцыі ў літаратурнай легендзе

Тэксты фальклорнай легенды «Нарач» і яе літаратурнай апрацоўкі — «Ля вогнішч начлежных» (урыўка з паэмы М. Танка «Нарач»)

Д/з. Самастойна знайсці і прачытаць беларускую народную легенду пра ўтварэнне ракі, возера ці паселішча і расказаць яе на ўроку

22

Якуб Колас. «Крыніца»

(2 гадзіны)

Удасканальваць аналітычныя ўменні пяцікласнікаў пры разглядзе празаічнага твора, скіраваць іх увагу на характары маці-гары і дачушкі-крынічкі і спосабы іх раскрыцця (аўтарскі погляд на падзеі жыцця і на саміх герояў, іх паводзіны і перакананні, клопаты і перажыванні)

Тэкст літаратурнай казкі Я. Коласа «Крыніца» і метадычны апарат да яе

Д/з. Выразнае чытанне казкі, адказ на пытанні, змешчаныя да твора ў падручніку

23




Дапамагчы вучням спасцігнуць галоўную думку казкі, яе філасофскі падтэкст, алегарычны сэнс, звярнуць увагу на спалучэнне казачнага і рэальнага ў творы, на жанравую адметнасць літаратурнай казкі. Удасканальваць уменне дзяліць твор на сэнсавыя часткі і падбіраць да іх назвы, складаць план, рыхтаваць пераказ (з выкарыстаннем адпаведнай казачнай лексікі)

Тэкст літаратурнай казкі Я. Коласа «Крыніца» і метадычны апарат да яе

Д/з. Пераказ казкі Я. Коласа «Крыніца», ілюстраванне аднаго з яе эпізодаў (на выбар вучняў)

24

Уладзімір Караткевіч. «Нямоглы бацька»

(2 гадзіны)

Вучыць цэласна ўспрымаць сюжэт, вызначаць паслядоўнасць падзей, выяўляць ключавыя эпізоды, важныя для характарыстыкі герояў; развіваць уменне суадносіць учынкі герояў і матывы іх паводзін, разумець функцыянальную ролю партрэта героя ў творы

Тэкст казкі У. Караткевіча «Нямоглы бацька» і метадычны апарат да яе

Д/з. Выразнае чытанне казкі У. Караткевіча «Нямоглы бацька», адказы на пытанні падручніка

25




Спрыяць спасціжэнню вучнямі ідэі твора, аўтарскай пазіцыі (без ужывання дэфініцый паняццяў), маральнай высновы казкі У. Караткевіча, яе гуманістычнага пафасу. Удасканальваць уменне вучняў характарызаваць герояў паводле іх паводзін і ўчынкаў

Тэкст казкі У. Караткевіча «Нямоглы бацька»

Д/з. Падрыхтаваць пераказ ключавых эпізодаў казкі, характарыстыкі вобразаў Пятра і Гната

26

Георгій Марчук. «Чужое багацце»

(2 гадзіны)

Выявіць непасрэдныя вучнёўскія ўражанні ад твора, асноўную ўвагу засяродзіць на аналізе вобразаў-антыподаў (Ганначка, Іванка, Бусел і Жаўрук — пан Майданскі, Кадук, Пачварнік і Русалка) і спосабах іх абмалёўкі

Тэкст казкі Г. Марчука «Чужое багацце» і метадычны апарат да яе

Д/з. Прачытаць вызначаную настаўнікам частку тэксту і падрыхтаваць яе пераказ, адказаць на пытанні падручніка

27




Пашырыць уяўленні пяцікласнікаў пра літаратурную казку, яе падабенства да народнай (наяўнасць казачнай калізіі, чарадзейныя і фантастычныя элементы, падзел на станоўчых і адмоўных герояў, сутыкненне дабра і зла з абавязковай перамогай дабра, казачная лексіка і інш.)

Тэкст казкі Г. Марчука «Чужое багацце» і метадычны апарат да яе

Д/з. Дачытаць тэкст казкі, умець характарызаваць яе герояў паводле іх паводзін і ўчынкаў

28

Пятро Сіняўскі. «Зачараваная гаспадарка»

(1 гадзіна)

Дапамагчы спасцігнуць змест казкі, яе будову, вобразны лад, багацце сродкаў мастацкага выяўлення, надзвычай блізкіх да фальклорных

Тэкст казкі П. Сіняўскага «Зачараваная гаспадарка» і метадычны апарат да яе

Д/з. Выразнае чытанне казкі, адказ на пытанні падручніка

29

Андрэй Федарэнка. «Падслуханая казка

(1 гадзіна)

Акрэсліць адрозненні літаратурнай казкі ад народнай (ярка выяўленая аўтарская пазіцыя, індывідуалізацыя характарыстык персанажаў, наяўнасць мастацкіх апісанняў (прыроды, часу і месца дзеяння, знешнасці герояў і інш.), адсутнасць зачыну і канцоўкі

Тэкст казкі А. Федарэнкі і метадычны апарат да яе

Д/з. Падрыхтаваць сціслы пераказ сну дзяўчынкі Марыйкі, паразважаць, як гэта мастацкае апісанне характарызуе саму гераіню

30

Урок пазакласнага чытання

(1 гадзіна)







ІV. ВЫРАЗНАСЦЬ МАСТАЦКАГА СЛОВА

(Раздзел падручніка

Прыроды вечная краса”

(9 гадзін)

31

Максім Багдановіч. «Зімой»

(1 гадзіна)


Выклікаць у вучняў пачуццё захаплення прыгажосцю і гармоніяй карцін прыроды, дапамагчы адчуць іх суладнасць з пачуццямі паэта, са станам яго душы (адчуваннем паўнаты і радасці жыцця, бадзёрасцю, усхваляванасцю, захапленнем прыродай — казачнымі краявідамі і зімовым вечарам). Звярнуць увагу пяцікласнікаў на вобразны і інтанацыйны лад верша, пластычнасць і выразнасць мовы, мастацкую дасканаласць формы

Верш М. Багдановіча «Зімой» і метадычны апарат да яго. Рэпрадукцыя карціны Эдуарда Рымаровіча «Раўбічы»

Д/з. Разгледзець і прааналізаваць рэпрадукцыю карціны, параўнаць настраёвасць і вобразны лад мастацкага палатна і твора М. Багдановіча. Падрыхтаваць выразнае чытанне верша на памяць

32

Вершы Максіма Багдановіча «Зімой” і Анатоля Грачанікава «Зоры спяваюць»: параўнальны аналіз

(1 гадзіна)

Выхоўваць эмацыянальную чуйнасць, развіваць вобразнае ўяўленне вучняў, здольнасць “бачыць” карціны прыроды, створаныя паэтам. Паглыбіць уяўленне пра мастацкі вобраз і сродкі яго абмалёўкі ў паэтычным творы, пра спосабы выяўлення аўтарскага пачуцця. Выпрацоўваць уменне супастаўляць пейзажныя вершы розных аўтараў

Вершы М. Багдановіча «Зімой” і А. Грачанікава «Зоры спяваюць»

Д/з. Вусная замалёўка пра зімовы вечар (паводле мастацкіх апісанняў і ўласных назіранняў)

33

Якуб Колас.

«Песня ляснога жаваранка» (урывак з трылогіі «На ростанях»).

Эпітэт у мастацкім творы

(1 гадзіна)

Дапамагчы дзецям “угледзецца” ў апісанне прыроды, “услухацца” ў песню ляснога жаваранка; развіваць творчае ўяўленне вучняў, вучыць бачыць сувязь апісанняў прыроды з настроем і характарам чалавека, спрыяць спасціжэнню імі функцыянальнай ролі эпітэтаў у мастацкім тэксце

Я. Колас. «Песня ляснога жаваранка» (урывак з трылогіі «На ростанях»). Артыкул «Пра эпітэт»

Д/з. Перачытаць артыкул «Пра эпітэт», падрыхтаваць выразнае чытанне твора «Песня ляснога жаваранка»


34

Якуб Колас.

«На рэчцы» (урывак з паэмы «Новая зямля»)

(2 гадзіны)

Развіваць уменні вучняў узнаўляць карціны прыроды, створаныя паэтам з дапамогай вершаванай мовы і мастацкіх тропаў, сачыць за развіццём дзеяння, аналізаваць эмацыянальны стан героя, яго душэўнае ўзрушэнне

Я. Колас. «На рэчцы» (урывак з паэмы «Новая зямля») і метадычны апарат да яго

Д/з. Выразнае чытанне твора, адказ на пытанні падручніка. Падрыхтаваць ілюстрацыю да аднаго з эпізодаў твора

35




Садзейнічаць спасціжэнню вучнямі вобразнага ладу ўрыўка з паэмы Я. Коласа «Новая зямля», прааналізаваць сродкі мастацкага выяўлення ў творы, удасканальваць навыкі выразнага чытання паэтычных прыродаапісальных тэкстаў. Вучыць пяцікласнікаў складаць цытатны план паэтычнага сюжэтнага твора

Д/з. Перачытаць тэкст Я. Коласа «На рэчцы», вывучыць на памяць урывак з яго (на выбар вучняў ці настаўніка)

36

Пятрусь Броўка. «Кропля».

Параўнанне як мастацкі троп

(1 гадзіна)

Развіваць рэпрадуктыўнае і творчае ўяўленне вучняў, спрыяць спасціжэнню імі настраёвасці верша П. Броўкі.

Паглыбіць веды вучняў пра мастацкі вобраз і ролю вершаванага памеру, рытму, рыфмы, гукапісу, моўных выяўленчых сродкаў (найперш параўнання) у яго стварэнні

Верш П. Броўкі «Кропля» і метадычны апарат да яго.

Артыкул «Пра параўнанне»

Д/з. Выразна чытаць верш П. Броўкі «Кропля» і адказваць на пытанні да твора. Перачытаць артыкул падручніка «Пра параўнанне», знайсці параўнанні ў тэксце верша і патлумачыць іх ролю ў стварэнні вобразаў

37

Уладзімір Караткевіч.

«Лісце»

(1 гадзіна)

Спрыяць спасціжэнню вучнямі агульнай танальнасці і настраёвасці твора, вучыць заўважаць нюансы ў выяўленні аўтарскіх пачуццяў, развіваць увагу да слова і вобраза ў мастацкім тэксце. Удасканальваць уменні пяцікласнікаў аналізаваць пейзажную карціну жывапісу, супастаўляць жывапісны і мастацкі пейзажы, блізкія па тэме (тэматыка, асноўныя вобразы, перадача аўтарскага настрою сродкамі мастацкага выяўлення ў розных відах мастацтва — жывапісе і літаратуры (паэзіі)

Верш У. Караткевіча «Лісце», рэпрадукцыя карціны Уладзіміра Сулкоўскага «Бервянец. Восень»

Д/з. Выразнае чытанне верша У. Караткевіча «Лісце». Параўнанне жывапіснага пейзажу з паэтычным апісаннем восені. Вусная пейзажная замалёўка на падставе мастацкага (паэтычнага або празаічнага) апісання або твора жывапісу

38

Анатоль Грачанікаў. «Верасень»

(1 гадзіна)

Выклікаць у вучняў эмацыянальнае ўзрушэнне, дапамагчы адчуць стан душы паэта, засяродзіць увагу на выяўленні лучнасці пачуццяў паэта са станам прыроды. Удасканальваць уменне вучняў аналізаваць лірычныя вершы

Тэкст верша А. Грачанікава «Верасень», метадычны апарат да твора

Д/з. Падрыхтаваць выразнае чытанне верша, намаляваць ілюстрацыю да яго

39

Вершы Уладзіміра Караткевіча «Лісце» і Анатоля Грачанікава «Як ападае ліст…»: параўнальны аналіз

(1 гадзіна)

Выхоўваць у вучняў вобразную чуйнасць, творчае ўяўленне; дапамагаць у выбары патрэбнай інтанацыі пры чытанні, абапіраючыся на зрокавыя і слыхавыя ўяўленні. Вучыць супастаўляць вершы розных аўтараў, блізкія па тэматыцы (звяртаючы ўвагу на танальнасць, настрой, вобразы, моўныя сродкі мастацкай выразнасці і інш.)

Вершы У. Караткевіча «Лісце» і А. Грачанікава «Як ападае ліст…»

Д/з. Вусная замалёўка-апісанне на падставе паэтычных вобразаў, карцін жывапісу, уласных назіранняў за асенняй прыродай

40

Урок развіцця маўлення

Вусная замалёўка на падставе ўласных назіранняў за прыроднымі з’явамі (з апорай на знаёмыя пейзажныя творы альбо карціны жывапісу)

(1 гадзіна)


Развіваць рэпрадуктыўнае і творчае ўяўленне вучняў, вучыць назіраць за прыроднымі з’явамі, заўважаць у прыродзе падрабязнасці і дэталі, маляваць словамі цэласную карціну, перадаваць свае ўласныя ўражанні. Узбагачаць слоўнікавы запас пяцікласнікаў, удасканальваць уменне карыстацца выяўленчымі сродкамі мовы

Творы, змешчаныя ў раздзеле падручніка «Прыроды вечная краса». Рэпрадукцыі карцін мастакоў Вітольда Бялыніцкага-Бірулі, Эдуарда Рымаровіча, Уладзіміра Сулкоўскага.

Д/з. Сачыненне з элементамі апісання на падставе пейзажных вершаў

V. ЛІТАРАТУРНЫ ТВОР — СКЛАДАНАЕ І НЕПАДЗЕЛЬНАЕ МАСТАЦКАЕ АДЗІНСТВА

(Раздзел падручніка

Сцежкамі дзяцінства”)

(22 гадзіны)

41

Якуб Колас. «Дарэктар»

(урывак з паэмы «Новая зямля»)

(2 гадзіны)

Звярнуць увагу вучняў на паэтычнае асэнсаванне бытавога, паўсядзённага ў жыцці сялянскіх дзяцей; паглыбіць веды пра спосабы паказу характараў герояў (Яські Базылёва, Алеся, Костуся, Міхала); дапамагчы прааналізаваць сродкі стварэння вобразаў дзяцей; удасканальваць навыкі выразнага чытання сюжэтнага паэтычнага твора

Я. Колас. «Дарэктар» (урывак з паэмы «Новая зямля») і метадычны апарат да твора

Д/з. Выразнае чытанне твора і адказ на пытанні падручніка. Падрыхтаваць вуснае паведамленне «Якім уяўляецца мне Яська Базылёў?», актыўна цытуючы тэкст

42




Дапамагчы пяцікласнікам спасцігнуць аўтарскую пазіцыю (цеплыню, сімпатыю, спачуванне, прыхільнасць, лёгкі гумар) у паказе сялянскіх дзяцей. Фарміраваць у вучняў паняцце пра гумар у мастацкім творы. Удасканальваць уменне аналізаваць пейзажныя творы жывапісу, супастаўляць іх з паэтычнымі прыродаапісальнымі замалёўкамі

Я. Колас. «Дарэктар» (урывак з паэмы «Новая зямля»). Рэпрадукцыі карцін Уладзіміра Сулкоўскага з серыі палотнаў “Радзіма Якуба Коласа”

Д/з. Разгледзець рэпрадукцыі карцін “Мікалаеўская камора”, “Вапельная гара ў Новым Свержані”, падрыхтаваць уласны каментарый да іх

43

Алесь Гарун. «Датрымаў характар».

Тэма літаратурнага твора

(2 гадзіны)

Даць эмпірычнае ўяўленне пра жанравую спецыфіку драматычнага твора (звярнуць увагу дзяцей на вонкавыя атрыбуты абразка: прызначаецца для пастаноўкі на сцэне; дзеянне адбываецца ў дадзены момант, нібы разыгрываецца перад чытачамі; характары дзейных асоб раскрываюцца праз іх рэплікі, дыялогі, маналогі, аўтарскія заўвагі-рэмаркі; аўтарскія апісанні адсутнічаюць; даецца афіша і апісанне дэкарацый і інш.)

Тэкст абразка А. Гаруна «Датрымаў характар» і метадычны апарат да яго

Д/з. Выразнае чытанне п’есы А. Гаруна «Датрымаў характар» і адказ на пытанні падручніка

44




Паглыбіць веды вучняў пра падтэкст у мастацкім творы, пра стоены аўтарскі гумар і сродкі яго выяўлення ў драматычным творы; развіваць уменні пяцікласнікаў выразна чытаць дыялогі і маналогі, аналізаваць і супастаўляць характары герояў. Навучыць рыхтаваць для інсцэніроўкі фрагмент п’есы (вызначыць асобныя дыялогі і скампанаваць іх, каб атрымалася кароценькая пастаноўка), прадумаць касцюмы герояў, іх манеру гаварыць і трымацца на сцэне, падабраць дэкарацыі

Тэкст абразка А. Гаруна «Датрымаў характар». Артыкул «Пра тэму літаратурнага твора» Д/з. Чытанне п’ескі А. Гаруна «Датрымаў характар» па асобах.

Падрыхтоўка да пастаноўкі фрагмента абразка (выбар эпізоду, прадумванне мізансцэн, касцюмаў герояў, іх паводзін на сцэне, выбар музычнага афармлення, дэкарацый і інш.)


45

Якуб Колас.

«У старых дубах»

(1 гадзіна)

Удасканальваць уменні вучняў характарызаваць героя па яго ўчынках, паводзінах, думках, перажываннях, параўноўваць характары і паводзіны герояў (Грышкі і Базыля) у межах аднаго твора, рабіць высновы, абгрунтоўваць свае ацэнкі. Дапамагчы вучням вызначыць мастацкую ролю апісанняў прыроды ў пачатку і канцы апавядання, узнавіць паслядоўнасць разгортвання падзей у творы (акрэсліць этапы сюжэта)

Тэкст апавядання Я. Коласа «У старых дубах» і рэпрадукцыя карціны Уладзіміра Сулкоўскага “Высокі Бераг”. Артыкул «Пра сюжэт літаратурнага твора»

Д/з. Вызначыць асноўныя этапы сюжэта апавядання Я. Коласа «У старых дубах» (экспазіцыю, завязку, развіццё дзеяння, кульмінацыю, развязку). Параўнаць літаратурнае апісанне Нёмана з яго мастацкім увачабленнем у творы жывапісу

46

Міхась Лынькоў. «Васількі»

(2 гадзіны)

Псіхалагічна падрыхтаваць вучняў да ўспрымання мастацкага твора, дзе гераічнае паўстае ў непарыўнай сувязі з трагічным; арганізаваць першаснае ўспрыманне твора (настаўнік абавязкова сам чытае тэкст цалкам), аналіз пажадана пачаць з кульмінацыі апавядання, пабудаванага спрэс на кантрастных супастаўленнях

Тэкст апавядання М. Лынькова «Васількі» і метадычны апарат да яго

Д/з. Выразнае чытанне апавядання М. Лынькова «Васількі», адказ на пытанні падручніка

47




Прааналізаваць асноўныя эпізоды, у якіх раскрываецца характар Міколкі, адбываецца яго раптоўнае сталенне: з бесклапотнага хлопчыка ён ператвараецца ў мужнага змагара (у фінале апавядання). Паказаць, як будова твора ўзмацняе драматызм, напружанасць дзеяння; звярнуць увагу вучняў на ролю мастацкай дэталі ў спасціжэнні ідэйна-мастацкага зместу твора.

Тэкст апавядання М. Лынькова «Васількі» і метадычны апарат да яго

Д/з. Падрыхтоўка вуснага паведамлення-характарыстыкі Міколкі — галоўнага героя твора

48

Рыгор Барадулін. «Бацьку»

(1 гадзіна)

Пазнаёміць вучняў з жанравымі асаблівасцямі верша-звароту (дакладна названы адрасат, да якога звяртаюцца з эмацыянальнай прамовай); засяродзіць увагу на арганічным спалучэнні ў вершы глыбокага лірызму з патрыятычным пафасам (адпаведная лексіка, рытміка, наяўнасць паўз, клічных сказаў, сказаў з простай мовай); акрэсліць пачуцці, перажытыя аўтарам у дзяцінстве і сталым ўзросце; прадумаць інтанацыю чытання розных сэнсавых частак верша

Верш Р. Барадуліна «Бацьку» і метадычны апарат да яго

Д/з. Падрыхтаваць выразнае чытанне верша на памяць

49

Вершы Р. Барадуліна «Бацьку» і В. Зуёнка «Прыйдзі аднойчы…»: параўнальны аналіз

(1 гадзіна)

Увагу вучняў засяродзіць на спасціжэнні ідэйна-мастацкага зместу верша В. Зуёнка «Прыйдзі аднойчы…», на сродках перадачы пачуццяў паэта (форма маналога-звароту, экспрэсіўнасць выказвання, своеасаблівы рытм, арыгінальная форма, шматлікія вобразы-параўнанні, рэфрэн). Выпрацоўваць уменне параўноўваць вершы, блізкія па жанры і тэматыцы

Вершы Р. Барадуліна «Бацьку» і В. Зуёнка «Прыйдзі аднойчы…»

Д/з. Выразнае чытанне верша В. Зуёнка «Прыйдзі аднойчы…» і адказ на пытанні падручніка. Вуснае выказванне пра свае ўражанні ад вершаў Р. Барадуліна і В. Зуёнка

50

Сяргей Грахоўскі. «Мама»

(1 гадзіна)

Пазнаёміць вучняў з жанравымі адметнасцямі лірычнай споведзі (наяўнасць сюжэтных элементаў, шчырасць і даверлівасць інтанацыі, непасрэднасць у перадачы пачуццяў, глыбокі лірызм, задушэўнасць); развіваць уменне выразна чытаць вершы падобнай танальнасці

Верш С. Грахоўскага «Мама» і метадычны апарат да яго

Д/з. Выразнае чытанне верша С. Грахоўскага і адказ на пытанні падручніка. Вусны аповед пра ролю бацькоў у жыцці чалавека (на падставе вывучаных твораў і на прыкладзе сваёй сям’і)

51

Анатоль Кудравец. «Цітаўкі».

Сюжэт літаратурнага твора

(2 гадзіны)

Пазнаёміць вучняў са зместам апавядання, дапамагчы вызначыць ключавыя эпізоды, асэнсаваць этапы развіцця дзеяння, акрэсліць ланцужок падзей. Назапашваць матэрыял, неабходны для характарыстыкі галоўных герояў твора — Кастуся і дзеда Агея

Тэкст апавядання А. Кудраўца «Цітаўкі»і метадычны апарат да яго

Д/з. Скласці падрабязны план апавядання А. Кудраўца «Цітаўкі», падрыхтаваць пераказ ключавых эпізодаў твора

52




Узгадаць асноўныя эпізоды апавядання, падсумаваць назіранні вучняў за паводзінамі герояў, звяртаючы ўвагу на раскрыццё душэўнага стану персанажаў. Паразважаць над магчымым далейшым лёсам Кастуся

Тэкст апавядання А. Кудраўца «Цітаўкі» і метадычны апарат да яго

Д/з. Вусная характарыстыка галоўных герояў твора — Кастуся і дзеда Агея

53

Урок пазакласнага чытання

(1 гадзіна)







54

Генрых Далідовіч. «Страта»

(3 гадзіны)

Разгледзець дзве першыя часткі апавядання, высветліць рэальна-жыццёвую яго аснову, пазнаёміцца з героямі — Стасем і Міцем Бокуцем, назапашваць матэрыял для аналізу вобраза навічка-пяцікласніка Міці (падрабязнае дэталёвае апісанне яго знешнасці, паводзін на ўроках і дома, размовы бацькоў Стася і вяскоўцаў пра сям’ю Бокуцяў і Міцеву хваробу і інш.)

Тэкст апавядання Г. Далідовіча «Страта», метадычны апарат да яго

Д/з. Перачытаць дзве першыя часткі апавядання, падабраць да іх назвы і скласці план, падрыхтаваць адказы на адпаведныя пытанні падручніка

55




Засяродзіць увагу вучняў на змесце двух наступных (3—4) частак твора, звярнуць увагу на майстэрскае апісанне душэўнага стану Стася, яго хваляванняў, перажыванняў, пакут (рэўнасці, зайздрасці, першаснай непрыязнасці да Міці, усведамленне сваёй «мізэрнасці» ў параўнанні з навічком-аднакласнікам), сачыць за паступовай эвалюцыяй узаемаадносін хлопчыкаў

Тэкст апавядання Г. Далідовіча «Страта», метадычны апарат да яго

Д/з. Прачытаць апавяданне да канца, падабраць назвы да частак 3—6 твора. Падрыхтаваць вуснае паведамленне пра ўзаемаадносіны Стася і Міці Бокуця

56




Вылучыць эпізоды, важныя для характарыстыкі персанажаў, назіраць за маральным сталеннем Стася, яго высілкамі для самаўдасканалення. Прааналізаваць будову твора, асобу аўтара-апавядальніка

Тэкст апавядання Г. Далідовіча «Страта», метадычны апарат да яго

Д/з. Падрыхтаваць параўнальную характарыстыку вобразаў Стася і Міці

57

Максім Лужанін. «Добры хлопец Дзік»

(4 гадзіны)

Засяродзіць увагу вучняў на змесце раздзелаў «Што за ён быў, той хлопец?», «Легенда пра паходжанне», «Выбар імені», «Як Брэх стаў Дзікам». Даць вучням першаснае ўяўленне пра жанравыя адметнасці аповесці

Тэкст аповесці М. Лужаніна «Добры хлопец Дзік» і метадычны апарат да яе

Д/з. Перачытаць вызначаныя раздзелы, падрыхтаваць замалёўку «Як «хлопец» Дзік апынуўся ў сям’і Гаспадара»

58




Прааналізаваць раздзелы «Здарэнне ў завулку», «Сварка з рудым сабачкам», разгледзець стасункі, што склаліся паміж Гаспадаром і Дзікам, даць ацэнку мастацкаму апісанню паводзін сабакі ў розных жыццёвых сітуацыях

Тэкст аповесці М. Лужаніна «Добры хлопец Дзік» і метадычны апарат да іх

Д/з. Дачытаць тэкст аповесці. Падрыхтаваць падрабязны пераказ аднаго з эпізодаў твора, што найбольш спадабаўся

59




Прааналізаваць «Дзік і кот Хама», «Дзік адбірае аладку. Дзік гаворыць па тэлефоне». Высветліць уражанні вучняў ад твора, пракаменціраваць, як складваліся ў Дзіка адносіны з дзецьмі і дарослымі

Тэкст аповесці М. Лужаніна «Добры хлопец Дзік» і метадычны апарат да яе

Д/з. Падрыхтаваць вусную замалёўку пра аднаго з герояў твора (падмацаваць адказ фрагментамі тэксту), выказаць свае адносіны

60




Разгляд раздзела «Развітальнае слова». Засяродзіць увагу вучняў на гуманістычным гучанні твора, асобе аўтара

Тэкст аповесці М. Лужаніна «Добры хлопец Дзік»

Д/з. Падрыхтаваць вуснае паведамленне “Мой дамашні сябар” (пра ката, сабаку ці іншую хатнюю жывёліну)

61

Уладзімір Караткевіч.

«Былі ў мяне мядзведзі»

(2 гадзіны)

Спрыяць спасціжэнню патрыятычнага і гуманістычнага пафасу твора, пашырыць уяўленні вучняў пра свет прыроды, яго непаўторнасць, багацце, шматфарбнасць, выхоўваць любоў і беражлівыя адносіны да сваёй зямлі

Тэкст апавядання У. Караткевіча «Былі ў мяне мядзведзі» і метадычны апарат да яго

Д/з. Падрыхтаваць разгорнутае паведамленне пра першую сустрэчу Сяргея з Бурыкам

62




Прааналізаваць ключавыя эпізоды твора. Дапамагчы вучням усвядоміць значэнне вобраза Бурыка і гісторыі яго сяброўства з Сяргеем у раскрыцці галоўнай ідэі апавядання. Развіваць эмацыянальную чуйнасць, творчае ўяўленне вучняў, іх увагу да слова і вобраза

Тэкст апавядання У. Караткевіча «Былі ў мяне мядзведзі» і метадычны апарат да яго

Д/з. Прыгадаць смешныя здарэнні, што адбыліся з Бурыкам, і падрыхтаваць вусную замалёўку пра адно з іх

63

Хрысціна Лялько. «Касцы». Літаратурны герой у мастацкім творы

(1 гадзіна)


Развіваць уменні супастаўляць паводзіны і ўчынкі герояў, аналізаваць іх жыццёвыя пазіцыі, звяртаючы ўвагу на псіхалагічную матывіроўку іх паводзін. Прааналізаваць, як сродкі моўнай выразнасці дапамагаюць стварэнню мастацкага вобраза лугу ў творы Х. Лялько «Касцы».

Замацаваць і паглыбіць веды вучняў пра літаратурнага героя і спосабы яго паказу ў празаічным творы (думкі, перажыванні, учынкі, партрэт, пейзаж, інтэр’ер, мова, мастацкая дэталь)

Тэкст апавядання Х. Лялько «Касцы» і метадычны апарат да яго. Артыкул «Пра літаратурнага героя»

Д/з. Падрыхтаваць параўнальную характарыстыку касцоў Яські, Паўла і Вінцуся (апавяданне Х. Лялько «Касцы»)

64

Урок развіцця маўлення


Разгорнуты адказ на пытанне з элементамі характарыстыкі літаратурнага героя (па адным з папярэдне вывучаных твораў)

(1 гадзіна)


Падагульніць веды вучняў пра літаратурнага героя і спосабы яго абмалёўкі ў мастацкім творы. Высветліць адносіны вучняў да абранага літаратурнага персанажа, іх уменні вылучаць галоўнае ў яго паводзінах, даваць ацэнку герою ў адпаведнасці з яго ўчынкамі і перажываннямі, рыхтаваць разгорнуты адказ на пастаўленае пытанне. Прыкладныя пытанні: «Заўчаснае сталенне Міколкі» (М. Лынькоў. «Васількі»), («Дружба Сяргея з Бурыкам» (У. Караткевіч. «Былі ў мяне мядзведзі») і да т. п.

Тэкст абранага мастацкага твора

Д/з. Сачыненне з элементамі аповеду пра літаратурнага героя (на выбар вучняў)

65

Урок пазакласнага чытання

(1 гадзіна)







VІ. ПРЫГОДЫ І ПАДАРОЖЖЫ

(5 гадзін)


66

Міхась Лынькоў. «Пра смелага ваяку Мішку і яго слаўных таварышаў»

(4 гадзіны)

Прааналізаваць раздзелы «Пра Мішкава дзяцінства і аб тым, як ён маліну любіў», «Пра Вясёлую Бараду і пра чорнага Жука». Звярнуць увагу вучняў на аўтарскія характарыстыкі герояў, на пейзажныя апісанні, займальнасць дзеяння

Тэкст аповесці М. Лынькова «Пра смелага ваяку Мішку і яго слаўных таварышаў» і пытанні і заданні да згаданых раздзелаў Д/з. Перачытаць вызначаныя настаўнікам раздзелы аповесці, падрыхтаваць вуснае паведамленне пра Мішкава дзяцінства, яго гульні і забаўкі

67




Засяродзіць увагу вучняў на разглядзе раздзелаў «Як Мішка трапіў на вайсковую службу», «Дзіўны хворы, цукар і казлоў тытунь». Удасканальваць навыкі вучняў выразна чытаць празаічны тэкст займальнага зместу, вучыць перадаваць пры чытанні стоены аўтарскі гумар, добразычлівае стаўленне да сваіх герояў

Тэкст аповесці М. Лынькова «Пра смелага ваяку Мішку і яго слаўных таварышаў» і пытанні і заданні да згаданых раздзелаў

Д/з. Перачытаць вызначаныя раздзелы, адказаць на пытанні. Вывучыць на памяць урывак тэксту (пачатак раздзела «Як Мішка трапіў на вайсковую службу» да слоў: «I Мішка стараўся…»)

68




Прааналізаваць вучнёўскае чытанне на памяць урыўка прозы. Арганізаваць разгляд наступных раздзелаў («Як Мішку скралі і што з таго выйшла», «Мішка ў лётчыкі падаецца, а пасля ў кавалерысты», «Мішка-герой»). Абмеркаваць фінал аповесці, прапанаваць вучням акрэсліць далейшыя лёсы герояў. Разгледзець жанравыя адметнасці празаічнай аповесці-казкі

Тэкст аповесці М. Лынькова «Пра смелага ваяку Мішку і яго слаўных таварышаў» і пытанні і заданні да згаданых раздзелаў

Д/з. Дачытаць аповесць, падрыхтаваць вусную замалёўку пра аднаго з герояў твора — Мішку, Жука ці Барадатага

69




Абагульніць уражанні вучняў ад усёй аповесці, прыгадаць камічныя сітуацыі і эпізоды, што лепш запомніліся, падсумаваць назіранні за героямі, падвесці вынікі працы па ўсім творы

Д/з. Адказ на пытанні і выкананне заданняў да ўсёй аповесці. Падрыхтаваць замалёўку “Жыццёвыя дарогі Мішкі (Барадатага, Жука) пасля вайны”

70

Абагульняльны ўрок

(1 гадзіна)

Падвесці вынікі навучальнага года, высветліць уражанні вучняў ад курса літаратуры, акрэсліць будучыя перспектывы, даць парады для чытання ўлетку.

Настаўнік выбірае форму правядзення ўрока (лепш займальную — конкурс, КВЗ і інш. Варта загадзя падрыхтаваць адпаведны матэрыял і настроіць вучняў, каб адчувалася свята)




Складальнік: Л.К. Цітова

1 Тут і далей пры вызначэнні канкрэтнага дамашняга задання настаўнік (з улікам канцэпцыі ўрока) адбірае з метадычнага апарату, змешчанага ў падручніку да кожнага твора, пэўныя пытанні і заданні і паведамляе іх нумары вучням.

Адукацыйны партал www.adu.by


Добавить документ в свой блог или на сайт


Реклама:

Похожие:

Беларуская літаратура iconБеларуская літаратура 7 клас Тэма
Абсталяванне: Лазарук М. А., Логінава Т. У. Беларуская літаратура: падручнік для 7 класа агульнаадукацыйных школ з беларускай і рускай...

Беларуская літаратура iconАцэнка вынікаў вучэбнай дзейнасці вучняў па вучэбным прадмеце «Беларуская літаратура»
Адпаведнасці з патрабаваннямі адукацыйнага стандарта па вучэбным прадмеце «Беларуская літаратура». Падрыхтоўка вучняў прадугледжвае...

Беларуская літаратура iconИнструктивно-методическое письмо Министерства образования Республики Беларусь «О преподавании учебного предмета “Беларуская мова. Беларуская літаратура”в 2011/2012 учебном году»
Асноўнымі мэтамі і задачамі навучання беларускай мове і літаратуры ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі з’яўляюцца

Беларуская літаратура iconПредложение Беларуская дзіцячая літаратура

Беларуская літаратура iconБеларуская літаратура – 2010 праграма для абітурыентаў ліцэя бду
Ф. Скарына. Жыццё і творчасць. Прадмова да ўсёй Бібліі, да кніг “Псалтыр”, “Іоў”, “Юдзіф”

Беларуская літаратура iconБеларуская літаратура – 2010 праграма для абітурыентаў ліцэя бду
Ф. Скарына. Жыццё і творчасць. Прадмова да ўсёй Бібліі, да кніг “Псалтыр”, “Іоў”, “Юдзіф”

Беларуская літаратура iconБеларуская літаратура ў 5 класе
Мэта: замацаваць і прывесці ў сістэму набытыя веды і ўменні вучняў, прыўнесці ў навучальны працэс элементы спаборніцтва, займальнасці,...

Беларуская літаратура iconБеларуская мова і літаратура 2006 №5 С. 5 – 8
Тып урока і педагагічныя тэхналогіі: абагульненне і сістэматызацыя ведаў па тэме “Дзеепрыслоўе”; тэхналогія развіваючай кааперацыі...

Беларуская літаратура icon6 “А” клас Факультатыў “Асновы культуры мовы І маўлення” (Ч-с “Беларуская мова І літаратура”2003’4с. 35-40.) У класе-16 вучняў. Сярэдні бал па беларускай мове за 1 трымест
Дзеці вельмі старанныя. Працуюць натхнёна. З вялікім задавальненнем наведваюць урокі факультатыва. “Асновы культуры І маўлення”....

Беларуская літаратура iconБеларуская мова І літаратура: Праблемы выкладання. 2004 №4 Лакісава Алена Іванаўна, настаўніца беларускай мовы І літаратуры гімназіі г. Фаніпаля дальтан-заданне па беларускай мове ў 8 класе. Тэма
Лакісава Алена Іванаўна, настаўніца беларускай мовы і літаратуры гімназіі г. Фаніпаля

Разместите кнопку на своём сайте:
Документы


База данных защищена авторским правом ©bela.lapdoc.ru 2000-2013
При копировании материала укажите ссылку.
обратиться к администрации
Документы